Твор быў адноўлены ў тым ліку дзякуючы працы польскіх рэстаўратараў. Курыраваў праект Нацыянальны інстытут «Палоніка», партнёр – Польскі інстытут у Вільні. Яго дырэктарка Дарота Мамай кажа, што ўстанова заўсёды падтрымлівае ініцыятывы з Польшчы:
-Працы, якія не толькі тычацца аднаўлення помнікаў культуры, звязаныя з рэстаўрацыйнымі працамі. Але таксама падзеямі, пры нагодзе якіх адбываюцца рознага роду сустрэчы, на якіх папулярызуем польскую культуру, помнікі, польскую школу рэстаўрацыі.
Роспісы, якія складаюцца з выяваў з жыцця святога Антонія Падуанскага, былі выкананы ў канцы XVIII стагоддзя. Фрэскі з'яўляюцца адзіным задакументаваным творам Францішка Неміроўскага.
Работы па кансервацыі пачаліся больш за 10 гадоў таму. Францысканскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вільні, напэўна, адзін з найстарэйшых у літоўскай сталіцы. Храм быў пабудаваны ў XV стагоддзі, але яго цяперашні выгляд датуецца XVIII стагоддзем.
ав